Ровар, драўляныя рэйкі і цягнік з вагонамі
Сын і дачка Валерыі Шкоды, былой культарганізатаркі з Мінскага раёна
Цімафей хоча ровар, а Міраславе вельмі спадабаліся драўляныя рэйкі і цягнік з вагонамі. Дзеці любяць маляваць. Міраслава малюе дзіўных прывідаў, а Цімафей — сцягі, танкі, ракеты, сябе і сяброў, якія абараняюць свае краіны ад чужых людзей. Цімафей кажа, што хоча быць «ваеншчыкам», а яшчэ марыць убачыць дзеючы вулкан.